Шрыфт "Берагіня"
Шрыфт "Берагіня" ўяўляе сабой стылізацыю кірылічнага і лацінскага альфабэту пад узоры беларускага арнамэнту. Стыль "Берагіні" натхнёны узорнай паласой паясоў і рушнікоў.
Шрыфт можа ўжывацца як дэкаратыўны - прыкладам, для афармленьня загалоўкаў. З другога боку ў Свамове выяўленыя ў шрыфце ўзоры выкарыстоўваецца для фанэтычнага напісаньня запазычаных слоў у дадатак да змысловага марфалягічнага пісьма (як катакана ў японскай).
Верш Максіма Багдановіча "Добрай ночы зара-зараніца!" ў стылі "Берагіні" выглядае такім чынам:
Добрай ночы, зара-зараніца!
Ўжо імгла над зямлёю лажыцца,
Чорнай рызай усё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсявае.
Цішыня агартае мне душу.
Вецярок прыдарожную грушу
Ледзьве чутна варуша-калыша,
Міла бомы смяюцца у цішы,
Ціха срэбрам грукае крыніца.
Добрай ночы, зара-зараніца!
"Берагіня" зьмяшчае таксама набор лацінскага альфабэту, дастатковы для ўжываньня ў беларускай лацінскай транслітэрацыі.
І самы неабходны набор знакаў прыпынку і дадатковых сымбаляў. Прабел дзеля захаваньня стылю пазначаецца не пустым месцам.